ГУО «Забашевичская средняя школа Борисовского района»
телефон: 97 05 36
email: zabaschevichischool@rooborisov.by
222117 Минская область, Борисовский район, д. Забашевичи, ул. Школьная, 18

Першы ўрок!

01.09.2020
 7
Першы ўрок!

Першага верасня, першы званок Зноўку на першы паклікаў урок Вучняў усіх, каб адказ на пытанне: Хто твае продкі, з якой ты краіны? Вучні маглі адказаць без вагання: "Мы – беларусы, мы ведаць павінны, Што Беларусь – гэта наша Айчына, І яна самая лепшая ў свеце! Мы Беларусі шчаслівыя дзеці!" © Віктар Шніп


Першага верасня ва ўстанове адукацыі адбыўся першы ўрок па тэме "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі". Хлопчыкі і дзяўчаты ўсіх класаў разважалі аб сэнсе паняцця "малая радзіма" і яе значэнне ў жыцці кожнага чалавека, а таксама на прыкладах прафесійнай і грамадскай дзейнасці землякоў, іх ролі ў развіцці эканомікі, культуры, спорту і навукі Беларусі. Цікавасць да сучаснасці і мінулага свайго краю, здольнасць шанаваць гістарычную і культурную спадчыну, любавацца сваеасаблівасцю і прыгажосцю роднай прыроды - усё гэта дазваляе развіваць каштоўнае стаўленне да малой радзімы і асабістую датычанасць кожнага грамадзяніна да яе лёсу.

Версия сайта для слабовидящих