ГУО «Забашевичская средняя школа Борисовского района»
телефон: 97 05 36
email: zabaschevichischool@rooborisov.by
222117 Минская область, Борисовский район, д. Забашевичи, ул. Школьная, 18

Жыў лёсам людзей на балоце…

06.02.2021
 10
Жыў лёсам людзей на балоце…

Литературная викторина к 100-летию со дня рождения народного писателя Беларуси Ивана Мележа


Івану Мележу было адпушчана кароткае жыццё, усяго 55 гадоў, але важна, мабыць, не тое, колькі пражыў чалавек, а тое, як ён пражыў, што ён пакінуў пасля сябе, – так пачала літаратурны час, прысвечаны 100-годдзю славутаму празаіку, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ліпніцкая М.А.

     Мерапрыемства “Жыў лёсам людзей на балоце…” ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна” было праведзена сумесна з загадчыкам сельскай бібліятэкі Бык М.П. Выкарыстоўваючы слайды, Марыя Аляксандраўна і Марына Пятроўна паведамілі факты біяграфіі Івана Паўлавіча Мележа. Асаблівую ўвагу звярнулі на “Палескую хроніку”, якая зрабіла Мележа сусветна вядомым пісьменнікам. З дзяцінства палюбіў І.Мележ родную зямлю, бацькоў, сваіх землякоў, іх звычаі і традыцыі, палюбіў настолькі, што не змог не напісаць пра роднае Палессе.

     Папярэдне падрыхтаваныя вучні выступілі з паведамленнямі “Іван Мележ – чалавек і грамадзянін”, “І.Мележ як сем’янін”, “Ваенны дзённік І.Мележа”, тут жа прагучалі вершаваныя радкі, прысвечаныя пісьменніку, прагучала любімая песня Івана Паўлавіча “Шумяць вербы каля грэблі…”. Вучні пазнаёміліся з дакументальным фільмам “Іван Мележ. Туманы над багнаю”, дзе былі прадэманстраваны  кадры роднай вёскі пісьменніка, прыгажосць прыроды беларускага Палесся, а таксама кадры з мастацкага фільма “Людзі на балоце” і сцэны са спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Была арганізавана выстава кніг пісьменніка.

     Лёс адмераў Івану Мележу няшмат часу, але за кароткі час жыцця ён змог паказаць такіх палешукоў,  на вобразе якіх мы і сёння вучымся быць працавітымі, гаспадарлівымі, цярплівымі, памяркоўнымі беларусамі.

Версия сайта для слабовидящих